Жемыславль                                                   сайт местечка

 

  Гісторыя бібліятэкі

Пасля вайны, у 1947 г., у Жамыслаўлі была адкрыта хата-чытальня, у якой налічвалася да 300 экзэмпляраў кніг. Бібліятэкарам у той час была Максіменка Марыя. У 1950 г. бібліятэку прыняла Іваноўская Ірына Станіславаўна, якая працавала да 1955 г. Кніжны фонд за гэты час павялічыўся да 600 экзэмпляраў. Бібліятэка абслугоўвала ўсе вескі калгаса “Жамыслаўль”.

Праз нейкі час ў Жамыслаўлі адкрылі клуб, пры якім стварылі прыклубную бібліятэку. У 60-х гг. часта змяняліся працаўнікі клуба-бібліятэкі. Так, за гэты час тут працавалі Юхневіч Генэфа, Кропа Яўгенія, Сянькоўская Яніна, Ілюковіч Станіслава.

У 1970 г. клуб-бібліятэку прыняў Шастаковіч Міхаіл Рыгоравіч, а з 1972 г. клуб і бібліятэка пачалі існаваць самастойна. На пасадзе загадчыка клуба застаўся Шастаковіч М.Р., бібліятэку прыняла Юхневіч (Яцкевіч) Ядвіга Іванаўна, якая займае пасаду загадчыка бібліятэкі і цяпер.  

На пачатку 70-х гадоў у бібліятэцы налічвалася каля 5000 экзэмпляраў кніг, цяпер - больш 15000. Бібліятэка спачатку свайго існавання размяшчаецца ў палацы графа Умястоўскага.  

 


 

 Сайт оптимизирован 800*600 ® Ссылка при перепечатке обязательна

проект Гецевича Андрея 2003 г., ноябрь, 20 число.

 
 

На главную
История

Костел
Люди
Библиотека
Школа

Новости
Местечки
Фотоархив
Гостевая
Форум

 

 
 
 
 

 

 

 

 

ivje svisloch district